Перайсці да зместу

Родэрых фон Эркерт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Родэрых фон Эркерт
Roderich von Erckert

Дата нараджэння 15 снежня 1821(1821-12-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 снежня 1900(1900-12-12) (78 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці антраполаг, мовазнавец, этнограф, картограф, афіцэр
Навуковая сфера картаграфія, этнаграфія, фалькларыстыка

Родэрых фон Эркерт, Родрыг Фёдаравіч Эркерт, Родэрых д'Эркерт (15 снежня 1821, Кульм12 снежня 1900, Берлін) — нямецкі этнограф, картограф і афіцэр расійскай арміі. Займаўся этнаграфіяй Беларусі.

Нарадзіўся ў Кульме (сучасны Хелмна), атрымаў адукацыю ваеннага географа, паступіў афіцэрам на расійскую службу, дзе стаў сапраўдным сябрам Рускага геаграфічнага таварыства. Аўтар нарысаў па гісторыі і этнаграфіі заходніх губерняў Расіі (у тым ліку і беларускіх) і Каўказа, складальнік этнаграфічных карт і краніялагічных табліц, удзельнік складання манументальнай працы «Этнаграфічнае апісанне народаў Расіі», якая выйшла ў 1857 годзе пад рэдакцыяй Густава-Тэадора Паўлі. У кнізе «Мовы каўказскай расы» апублікаваў першыя ў еўрапейскім мовазнаўстве матэрыялы па некаторых дагестанскіх мовах, у тым ліку па цахурскай і карацінскай.

Намаляваў шэраг карт заходніх губерняў і Царства Польскага. Займаўся даследваннем палякаў на ўсім абшары Расійскай імперыі, ужо пазней заняўся даследваннем Каўказа і каўказскіх нацыянальнасцей.

Зноскі